Праект партала
Стасункі
28.06.2018 / 11:06
У Беларусі колькасць абортаў зноў абнавіла гістарычны мінімум17

Колькасць абортаў у Беларусі скарачаецца год за годам. У 2017 годзе медыкі налічылі 25249 перарыванняў цяжарнасці. Гэта найменшы паказчык за час падлікаў. За год колькасць абортаў зменшылася на 2200.

Фота thedailybeast.com

Раней сітуацыя была значна горшая. Параўнайце: яшчэ ў 2005 годзе фіксавалася амаль 65 тысяч абортаў!

Паводле статыстыкі, летась аборты зрабілі 8 дзяўчат узростам да 15 гадоў. І гэта таксама гістарычны мінімум.

Іншае пытанне, што колькасць родаў таксама пачынае скарачацца. Летась нарадзілася 102 556 беларусаў.

Таму статыстыку можна прачытаць наадварот: доля абортаў вырасла. 

Агулам было перарвана 19,8% цяжарнасцяў. На 100 родаў прыходзілаcя 24,8 аборта.

* * *

У інтэрнэце ёсць еўрапейская карта абортаў.

Яна датуецца 2012 годам, гэтыя звесткі не заўсёды дакладныя, але паказваюць тэндэнцыі.

БЮ

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура