Праект партала
Навокал
27.06.2018 / 08:25
У Судане адмянілі смяротны прысуд дзяўчыне, што забіла мужа-гвалтаўніка1

Amnesty International

Апеляцыйны суд у Судане адмяніў смяротны прысуд 19-гадовай Нуры Хусейн, прызнанай вінаватай у забойстве свайго мужа. Дзяўчына сцвярджала, што дзейнічала ў мэтах самаабароны, калі яе муж разам са сваякамі згвалціў яе, піша Бі-бі-сі.

Суд прыняў рашэнне замяніць пакаранне на пяцігадовае зняволенне, распавёў адвакат Хусейн Абдэлаха Махамад.

Маці дзяўчыны сказала Бі-бі-сі, што шчаслівая, што яе дачка застанецца ў жывых.

10 мая суд шарыяту прысудзіў Хусейн да смяротнага пакарання праз павешанне, прызнаўшы вінаватай у забойстве мужа Абдулрахмана Махамеда Хамада.

Нуру Хусейн выдалі замуж сілком, калі ёй было 16 гадоў. Муж Хусейн таксама быў ёй стрыечным братам і быў значна старэйшы за яе.

У судзе дзяўчына распавяла, што падвергнулася гвалту з боку мужа. Паводле яе слоў, муж здзекваўся з яе, пакуль яе ўтрымлівалі яго стрыечныя браты. Калі ён паспрабаваў паўтарыць гэта на наступны дзень, Хусейн ўдарыла яго нажом.

Дзяўчына выбегла з дома, вярнулася да бацькоў і расказала ім. Сям'я Хусейн баялася помсты. Яны накіраваліся ў паліцэйскі участак, каб забяспечыць абарону, але там дзяўчыну арыштавалі.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура