Праект партала
Накіпела
25.06.2018 / 19:43
Бразільская журналістка ўхілілася ад гарачага расійскага фаната і адчытала яго ВІДЭА7

Бразільская журналістка Джулія Гімараеш ухілілася ад пацалунку расійскага заўзятара і прачытала яму натацыю пра павагу да жанчын.

Карэспандэнтка TV Globo і SporTV Гімараеш запісвала рэпартаж перад матчам паміж зборнымі Японіі і Сенегала, які праходзіў у Екацярынбургу 25 чэрвеня. Калі дзяўчына была ў кадры, да яе падбег адзін з футбольных заўзятараў. Мужчына паспрабаваў пацалаваць дзяўчыну ў шчаку.

Аднак Гімараеш здолела ўхіліцца ад праяўлення пачуццяў фаната. Пасля няўдачы ён адбег. Наўздагон дзяўчына прачытала яму натацыю пра павагу да жанчын. «Не рабіце гэтага. Ніколі больш так не рабіце, добра?» — сказала яна. «Даруйце, даруйце, окей», — адказаў прысаромлены заўзятар.

Журналістка заявіла, што не дазваляла мінаку паводзіць сябе падобным чынам. «Гэта няветліва. Гэта няправільна», — казала яна. Імправізаваную лекцыю пра правілы добрага тону яна завяршыла заклікам да павагі.

Пазней рэпарцёр заявіла, што гэта ўжо другі напад фаната, які яна перажывае падчас камандзіроўкі ў Расію для асвятлення мундыяля.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Lenta.ru

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура