Праект партала
Навокал
07.06.2018 / 15:37
Сястра каралевы Нідэрландаў скончыла жыццё самагубствам30

Інэс Сарэг'ета, малодшая сястра каралевы Нідэрландаў Максімы, памерла ў Буэнас-Айрэсе ва ўзросце 33 гадоў. Пра гэта паведаміла ў чацвер Нідэрландская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя.

Па дадзеных тэлеканала, гаворка ідзе пра самагубства. Сястра каралевы была знойдзена мёртвай у сваёй кватэры. Вядома, што яна пакутавала ад дэпрэсіі. Каралева Максіма ўжо заявіла, што «шакаваная і вельмі засмучаная» весткай.

У сувязі са смерцю сястры Максіма не будзе прысутнічаць на шэрагу публічных мерапрыемстваў: яна адмовілася суправаджаць караля Вілем-Аляксандэра падчас дзяржаўнага візіту ў Латвію, Літву і Эстонію з 11 па 15 чэрвеня.

Інэс была малодшай сястрой каралевы, у іх была розніца ў 13 гадоў. Малодшая сястра пакутавала на анарэксію, а ў 2012 годзе праходзіла лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы, піша tass.ru.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура