Праект партала
Навокал
05.06.2018 / 18:56
Дактары ў ЗША вылечылі рак грудзей у тэрмінальнай стадыі9

Часопіс Nature апублікаваў артыкул каманды навукоўцаў з Амерыканскага нацыянальнага цэнтра па даследаванні рака. У ёй распавядаецца пра эксперыментальны метад лячэння рака, які ў будучыні можа выратаваць жыцці тысяч людзей, у тым ліку тых, у каго рак быў знойдзены занадта позна, ужо ў тэрмінальнай (канчатковай) стадыі, паведамляе «Настоящее время».

Імя пацыенткі ў даследаванні не згадваецца, аднак СМІ называюць яе імя: Джудзі Перкінс з Фларыды, цяпер ёй 52 гады.

У 2003 годзе жанчына перанесла падвойную мастэктамію (выдаленне малочных залоз). Але ў 2013 годзе рак вярнуўся ў яе арганізм у вельмі агрэсіўнай форме. Дактары паспрабавалі на Перкінс сем відаў хіміятэрапіі, але безвынікова. Дактары давалі жанчыне толькі некалькі месяцаў жыцця.

Эксперыментальны метад лячэння, які на ёй паспрабавалі, заключаўся ў тым, што «лекі» дактары зрабілі з уласных лімфацытаў пацыента. Дактары называюць выкарыстаны метад Adoptive cell transfer (ACT) ці «пераліванне» ўласных клетак крыві пацыента.

Дактары даследавалі пухліну на генетычным узроўні і паспрабавалі вызначыць мутацыі бялкоў, дзякуючы якім можна зрабіць рак «бачным» для імуннай сістэмы чалавека.

Затым дактары знайшлі ў арганізме Перкінс канкрэтныя лімфацыты, якія здольныя атакаваць менавіта мутантныя пратэіны. І сінтэзавалі ў лабараторыі падобныя белыя клеткі. Усяго ў арганізм Джудзі запампавана каля 82 мільярдаў «лабараторных» лімфацытаў, накіраваных на барацьбу з мутантным ракавымі клеткамі.

У даследаванні сказана, што праз шэсць тыдняў пасля пераносу клетак пухліна пацыенткі паменшылася на 51%.

«Ужо праз тыдзень [пасля тэрапіі] я пачала нешта адчуваць. Я адчувала, як пухліна ў маіх грудзях памяншаецца», — распавяла Перкінс. — А яшчэ праз тыдзень ці два яна знікла цалкам».

Вось ужо 22 месяцы, гэта значыць амаль два гады, Джудзі вядзе звычайнае жыццё: ходзіць у паходы, катаецца на яхце. У яе арганізме няма слядоў пухліны.

Настоящее время

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура