Праект партала
Навокал
29.05.2018 / 18:58
Саудаўская Аравія ўпершыню прыняла закон, які абараняе жанчын ад дамаганняў

Кансультатыўная рада Саудаўскай Аравіі прыняла закон, які абараняе жанчын ад любых формаў агрэсіі і дамаганняў. Падобныя меры ўводзяцца ўпершыню ў гісторыі каралеўства і шмат у чым закліканы забяспечыць бяспеку аўтамабілістак, якія ўжо з 24 чэрвеня змогуць свабодна падарожнічаць па краіне без суправаджэння мужчын.

З гэтага часу абвінавачанаму ў дамаганні пагражае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі або штраф ад $26,6 тысячы да $80 тысяч у залежнасці ад цяжкасці злачынства. Пад парушэнне закона падпадае любая заява, дзеянне або намёк з сэксуальным падтэкстам, які закранае або можа абражаць годнасць чалавека, зроблены, у тым ліку, у сацыяльных сетках.

Паводле статыстыкі, у 2014 годзе 80% жанчын ва ўзросце ад 18 да 48 гадоў сталі ахвярамі дамаганняў. У 2016 годзе колькасць пацярпелых вырасла на 11,4%. У апошнія некалькі месяцаў у інтэрнэце разгарнулася маштабная кампанія з заклікам да ўладаў як мага хутчэй прыняць закон, які абараняе жанчын.

Сёлетні год у Саудаўскай Аравіі праходзіць пад знакам вызвалення жанчын ад кансерватыўных забарон. У студзені для заўзятарак адкрыліся спартыўныя арэны, а жаночы спорт цяпер не толькі не дакараецца, але і атрымлівае падтрымку ўладаў. У чэрвені жанчыны атрымаюць права кіраваць аўтамабілем, а з ім і свабоду перамяшчэння.

ТАСС

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура