Праект партала
Навокал
23.05.2018 / 13:03
Жанчына, якая не верыць, што хварэе на ВІЧ, перадала хваробу дачцэ5

У Карэліцкім раёне ў дачыненні да ВІЧ-інфікаванай маці распачата крымінальная справа па артыкуле «Заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека», піша СБ.

Сама жанчына хварэе на ВІЧ з 2003 года, але яна ўпэўненая, што дыягназ памылковы. Выяўленая ў яе анкалогія і шэраг іншых хвароб, якія лічацца спадарожнымі ў ВІЧ-інфікаваных людзей, ёю ў разлік не бяруцца. Жанчына называе медыцынскія праверкі пеклам і стараецца засцерагчы ад іх сына і дачку.

Але ж малая дачка жанчыны таксама атрымала дыягназ ВІЧ. Разглядаюцца тры версіі: дзяўчынка магла атрымаць вірус яшчэ ўнутрычэраўна, пры родах ці падчас кармлення грудзьмі.

Дактары Карэліцкай бальніцы кажуць, што жанчына не прывозіць да іх дзіця, каб вызначыцца з лячэннем. Ды і яны не ўпэўненыя, што жанчына будзе даваць неабходныя лекі дачцэ. Каб зрабіць аналізы дзецям, дактары ездзілі да жанчыны з міліцыянтамі, з супрацоўнікамі пракуратуры.

Але ж цяпер жанчына можа сесці на 3 гады. Лёс яе вырашыць суд.

 

 

 

УШ

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура