Праект партала
Навокал
10.05.2018 / 12:39
Цяжарная жанчына без нагі знялася ў шчырай фотасесіі: «Мы бачым мала прыкладаў са штодзённасці людзей з інваліднасцю» ФОТЫ2

У 13 год праз дыягнаставаны рак Крысце Куцюр ампутавалі левую нагу. Сёння яна пачувае сябе добра і рыхтуецца стаць маці.

Крыста кажа, што даўно задумалася над фотасесіяй. Цяжарныя жанчыны часта фатаграфуюцца з жыватом, каб зафіксаваць гэты шчыслівы момант жыцця, але Крыста амаль ніколі не сустракала, каб гераінямі такіх фотаздымкаў станавіліся, напрыклад, людзі з інваліднасцю.

«Мы бачым вельмі мала людзей з інваліднасцю, якія б рабілі штодзённыя рэчы. Гэта могуць быць спартсмены, галівудскія зоркі, якія робяць нейкія натхняльныя рэчы. Але ўбачыць нешта са штодзённасці — замалёўкі таго, як быць бацькам ці маці, — знайсці цяжка», — распавяла Куцюр The Independent.

Менавіта таму яна і вырашылася на фотасесію. З пратэзам і без яго. Жанчына вельмі перажывала, але засталася задаволеная вынікамі. «Лічыцца, што людзі з інваліднасцю не здольныя на многія рэчы самастойна. Я хачу, каб мае фота былі часткай руху па нармалізацыі іх успрымання».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура