Праект партала
Накіпела
23.04.2018 / 17:22
Жанчыны ў Саудаўскай Аравіі аб'ядналіся супраць завышаных тарыфаў на курсы кіравання аўтамабілямі1

Пачынаючы з чэрвеня, у Саудаўскай Аравіі жанчынам, нарэшце, будзе дазволена ездзіць за рулём. Як піша Elle, на гэтым тыдні жанчыны каралеўства пачалі дзяліцца ў інтэрнэце малюнкамі, якія сведчаць аб тым, што жанчынам даводзіцца плаціць за курсы кіравання значна больш, чым мужчынам.

Жанчыны з досведам кіравання (напрыклад, тыя, чые мужы або члены сям'і іх навучалі) павінны прайсці 30 гадзін навучання, тым, хто не мае досведу, патрабуецца 90 гадзін. Сярэдні кошт адной гадзіны кіравання складае 60-75 рыалаў, то бок жанчыны без досведу будуць плаціць амаль 1800 даляраў, каб атрымаць пасведчанне кіроўцы. Для мужчын гэта каштуе трохі больш за 100 даляраў.

Саудаўскія жанчыны асудзілі несправядлівасць у Twitter. Там жа паўсталі дыскусіі аб добраахвотніках, якія гатовыя навучаць іншых бясплатна. Усіх жадаючых заклікаюць размяшчаць пост з тэгам #iam_ready_to_train_you (#ягатовая_трэніраваць_цябе).

Пад гэтым хэштэгам пачалі прапаноўваць сваю дапамогу як жанчыны, так і мужчыны, якія ўмеюць кіраваць машынай. Такім чынам тыя, у каго няма вопыту, могуць атрымаць яго з валанцёрамі, а затым ім спатрэбіцца ўсяго 30 гадзін навучання, што дазволіць зэканоміць каля 900 даляраў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура