Чэсі Кінг вядзе папулярны блог, у якім прасоўвае ідэі бодзіпазітыву, любові да ўласнага цела з усімі яго «недахопамі».
Чарговы раз, калі яна выклала ў інстаграм свае фотаздымкі, на яе накінуліся інтэрнэт-тролі, пачаўшы раіць ёй пахудзець. Пад удары крытыкі трапілі амаль усе часткі цела дзяўчыны, паведамляе The Independent.
Дзяўчына ўпершыню вырашыла «прыслухацца» да гэтых парад, і разам з групай прафесійных фотарэдактараў з арганізацыі Cybersmile зрабіла сабе «пластыку», каб нарэшце спадабацца ўсім падпісантам, без выключэння.
Пасля дзяўчына падзялілася вынікамі:
«Мэтай эксперыменту была барацьба з нянавісцю ў сеціве і падтрымка яе ахвяр. Калі мы будзем мяняць сваё цела пад троля, слухаць любога агрэсара, мы станем монстрамі. Усё роўна, 23 у цябе падпісанты або тры мільёны, НІХТО не павінен сутыкацца з рэгулярным цкаваннем», — напісала Кінг у каментары да гэтага відэа.
Nina.nn.by