Праект партала
Навокал
19.04.2018 / 22:23
Сябрам верхняй палаты Кангрэса ЗША дазволілі прыносіць дзяцей на пасяджэнні і карміць грудзьмі1

Сенат ЗША 18 красавіка ўнёс папраўкі ў рэгламент, якія дазволяць сябрам верхняй палаты Кангрэса браць дзяцей ва ўзросце да аднаго года ў залу пасяджэнняў падчас галасавання, а таксама карміць грудзьмі падчас абмеркавання законапраектаў. Пра гэта паведаміў тэлеканал CNN.

Тэмі Дакуорт.

Рэзалюцыю прынялі аднагалосна, яе аўтарам выступіла сенатар-дэмакрат ад Ілінойса Тэмі Дакуорт (Tammy Duckworth), якая не змагла прыйсці на паседжанне. 9 красавіка яна стала першым дзеючым сенатарам ЗША, у якой нарадзілася дзіця. Па правілах, дзяцей нельга было пакідаць з памочнікамі падчас галасавання, уваходзіць з імі ў залу таксама было забаронена. Дакуорт унесла ініцыятыву аб адмене гэтага правіла.

Дакуорт 50 гадоў, раней яна служыла ваенным лётчыкам. У 2004 годзе падчас вайны ў Іраку яе верталёт упаў і яна страціла абедзве нагі. У 2017 годзе яна стала першым чалавекам з абмежаванымі магчымасцямі, абраным у Сенат. Яна дапамагае ветэранам у рэабілітацыі і распрацоўвае законапраекты, якія палегчылі б жыццё для кожнай маці.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура