Праект партала
Навокал
28.03.2018 / 23:40
Францыя ўвяла абавязковую школьную адукацыю з трох гадоў10

Раней яна была абавязковай з шасці год. Пра новаўвядзенне заявіў прэзідэнт краіны Эмануэль Макрон.

Большасць французаў аддаюць дзяцей у сады ў тры гады. Толькі 2,4% дзяцей да гэтага часу яшчэ не запісаныя ў сад, і звычайна яны з бедных сем'яў.

Рэформа скіраваная на тое, каб зраўняць падрыхтоўку дашкольнікаў з сем'яў з розным дастаткам да першага класа.

Раней у Францыі абавязковай лічылася адукацыя з 6 да 16 гадоў. Гэтыя ўзроставыя межы не мяняліся ад 1959 года.

А як у іншых еўрапейскіх краінах?

Вось, у колькі год ідуць у школу дзеці за мяжой.

Тры: Венгрыя

Чатыры: Паўночная Ірландыя, Люксембург, Швейцарыя

Пяць: Кіпр, Мальта, Англія, Шатландыя, Уэльс, Грэцыя, Нідэрланды, Латвія, Польшча

Шэсць: Аўстрыя, Бельгія, Харватыя, Чэхія, Данія, Нямеччына, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Іспанія, Турцыя

Сем: Балгарыя, Эстонія, Фінляндыя, Літва, Сербія, Швецыя

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура