Праект партала
Дома
23.03.2018 / 21:58
Радасць для беларускамоўных дзетак — пераклалі дыснэеўскую «Галаваломку»9

Шыкоўную мультыплікацыйную стужку амерыканскай студыі Pixar, якая з'явілася на экранах у 2015-м, нарэшце можна ўбачыць у беларускай агучцы. Яна атрымала назву «Вэрхал у галаве».

Фота kartinki24.ru.

Пераклала мультфільм студыя «Gavarun_by», а дапамаглі ёй у гэтым бацькі суполкі «Дзеткі-кветкі».

Два гады таму стужка атрымала «Оскар» як найлепшы анімацыйны фільм. Акрамя таго, у яе дзесяць узнагарод «Эні», а таксама прэстыжнай прэміі «Залаты глобус».

Гэта гісторыя пра 11-гадовую дзяўчынку Райлі і пяць эмоцый, якія жывуць у яе свядомасці. Гэта Радасць, Сум, Страх, Гнеў і Гідлівасць. Тое, як ужываюцца эмоцыі паміж сабой, наўпрост уплывае на паводзіны і настрой Райлі. Сапраўдным выклікам для яе становіцца пераезд у вялікі мегаполіс, дзе ёй трэба адшукаць новых сяброў і палюбіць новы дом. Эмоцыям таксама няпроста, кожная спрабуе завалодаць свядомасцю дзяўчынкі. Але дабра не будзе, пакуль усе не навучацца дзейнічаць разам.

Мультфільм можна знайсці на канале «Gavarun_by».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура