Праект партала
Навокал
15.03.2018 / 15:59
Плюс адзін: Versace больш не будуць выкарыстоўваць футра ў сваім адзенні3

Пра гэта выданню 1843 расказала галоўная дызайнерка моднага дома Данатэла Версачэ.

Фота vogue.it.

«Футра? Я больш у гэтым не ўдзельнічаю. Я не хачу забіваць жывёл, каб ствараць моду. Гэта падаецца мне няправільным», — патлумачыла яна сваю пазіцыю.

Калі Versace стрымаюць сваё слова, то такім чынам далучацца да этычнага флэшмоба: у мінулым годзе ад выкарыстання футра адмовіліся амерыканская кампанія Michael Kors, у кастрычніку 2017 года пра гэта заявілі італьянскі дом Gucci, а таксама маркі Furla, Jimmy Choo і Giorgio Armani.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура