Праект партала
Навокал
05.03.2018 / 15:38
Меркель не лічыць патрэбным мяняць словы гімна Нямеччыны на гендарна нейтральныя4

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель не лічыць, што словы нацыянальнага гімна варта прыводзіць у адпаведнасць з прынцыпамі гендарнага нейтралітэту. Пра гэта паведаміў у панядзелак на брыфінгу ў Берліне афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Штэфен Зайберт.

«Ад імя канцлера я магу сказаць, што яна вельмі задаволеная гімнам у тым выглядзе, у якім ён зараз, яго традыцыйнай формай. Яна не бачыць патрэбы ўносіць змены», — сказаў Зайберт.

Раней упаўнаважаны па пытаннях раўнапраўя полу ў нямецкім Кабінеце сацыял-дэмакрат Крысцін Рохэ-Мёрынг заклікала ўнесці змены ў нацыянальны гімн Нямеччыны, каб зрабіць яго гендарна нейтральным. Яна прапанавала замяніць назоўнік «бацькаўшчына» словам «радзіма» (heimatland замест vaterland), а прыслоўе «па-братэрску» памяняць на «смела» (couragiert замест bruederlich). Чыноўніца паказала на станоўчы, на яе погляд, досвед Аўстрыі і Канады, дзе нядаўна словы гімна змянілі дзеля раўнапраўя полу.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура