Праект партала
Навокал
05.03.2018 / 14:08
Натхняльная прамова найлепшай актрысы «Оскара» Фрэнсіс МакДорманд: «Хачу, каб са мной стаялі ўсе жанчыны-намінанткі»7

Многія кінакрытыкі былі ўпэўненыя, што менавіта фільм «Тры білборды» возьме галоўны «Оскар», але найлепшай кінастужкай прызналі «Форму вады» Гільерма дэль Тора.

Затое статуэтку як найлепшая актрыса атрымала непаўторная Фрэнсіс МакДорманд за галоўную ролю ў «Трох білбордах на мяжы Эбінга, Місуры».

Фрэнсіс МакДорманд вядомая таксама па ролях у стужках «Пасля прачытання спаліць», «Амаль знакаміты» і «Фарго».

Пра тое, што актрыса сапраўды ўнікальная, сведчыць і яе прамова на ўручэнні ўзнагароды.

Яна паставіла сваю залатую статуэтку на сцэну, пагладзіла яе і сказала: «Калі мне выпаў такі гонар, я б хацела, каб усе жанчыны-кандыдаты ў кожнай катэгорыі стаялі са мной сёння ўвечары. Кінарэжысёры, прадзюсары, рэжысёры, пісьменнікі, кінематаграфісты, кампазітары, дызайнеры!». 

Пасля просьбы Фрэнсіс жанчыны-намінанткі падняліся са сваіх месцаў, а яна працягнула. «Паглядзіце навокал, лэдзі і джэнтльмены. Ва ўсіх нас ёсць гісторыі, якія мы можам расказаць, праекты, якія трэба фінансаваць. Не кажыце пра гэта з намі на вечарыне сёння, запрасіце нас у свае офісы праз пару дзён, ці прыходзьце ў нашы, і мы раскажам вам пра іх. Сыходзячы са сцэны, я хачу сказаць два словы — inclusion rider (абавязак наймаць каманду ў адпаведнасці з прынцыпамі расавай і гендарнай роўнасці — Рэд.)», — дадала Макдорманд.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура