Праект партала
Навокал
20.02.2018 / 11:41
«Гэта ідэальны садок! Як эксперт кажу!» Дзеці пратэсціравалі дзіцячы сад «Жоўтая жырафа» ў Новай Баравой5

Новенькі дзіцячы садок «Жоўтая жырафа», пабудаваны кампаніяй А-100 Дэвелапмент у Новай Баравой, прайшоў тэставанне самымі сур'ёзнымі крытыкамі — дзецьмі. Малыя засталіся ў захапленні. А для іх бацькоў эксперт па дзіцячым садку Раман Віктаравіч (ён жа хлопчык Рома) правёў экскурсію, прадэманстраваўшы ўсе «фішкі» «Жоўтай жырафы».

«Гэты дзіцячы сад — найлепшае, што мы пабудавалі. З самага пачатку стварэння Новай Баравой мы рыхтаваліся да яго будаўніцтва, збіралі ідэі, думалі над канцэпцыяй. Гэта праца сотняў людзей. Нашай мэтай было зрабіць такі садок, каб дзеці марылі ў яго прыйсці і не хацелі сыходзіць», — распавяла кіраўнік кампаніі Святлана Шэўлік.

А потым ініцыятыву перахапіў 8-гадовы Рома, які стаў правадніком дарослых па чароўным свеце дзяцінства: «Я зараз пакажу вам самы выдатны дзіцячы сад з усіх, што я бачыў. Давайце за мной!»

«Тут ёсць усё для пачаткоўцаў воркаўтараў і скалалазаў», — стоячы на галаве правёў «прэзентацыю» зала фізкультуры юны экскурсавод. «А тут мы майнім біткойны» Гэта ўжо пра серверную — памяшканне, дзе знаходзіцца электронны «мозг» садка: сюды сцякаецца ўся інфармацыя з сетак, «пішацца» відэа з камер назірання і г.д.

«Тут як у Луўры: карціны не прадаюцца» — малюнкі дзяцей у новым садку не будуць хаваць у групах, а вывесяць проста ў цэнтральным калідоры. Гэта дапаможа бацькам стаць бліжэй да творчасці дзяцей. У цэлым, як адзначаюць стваральнікі садка, пры распрацоўцы праекта ў кампаніі арыентаваліся, перш за ўсё, на развіццё творчых здольнасцяў дзяцей і стваралі максімальна камфортныя ўмовы для гэтага.

«Дзеці, усміхайцеся! Вас здымаюць для газеты», — Рома на правах экскурсавода завёў гасцей у групу для дзяцей старэйшага ўзросту. І адразу ж звярнулі ўвагу на мэблю: «Дызайнерскі праект, спецзаказ».

Мэбля ў «Жоўтай Жырафе» сапраўды стваралася па спецыяльнай замове. Такой больш нідзе няма. Другіх паверхаў у групах таксама нідзе няма, акрамя дзіцячага садка ў Новай Баравой. А гэта ж не толькі дазваляе павялічыць плошчу для гульняў у добрыя паўтары разы, але і дае магчымасць «развесці» гарэзлівых дзяцей і ціхонь па розных «лакацыях». Ну а калі каму-небудзь з дзяцей захочацца памарыць ў самоце — дызайнеры для гэтага прыдумалі адмысловыя нішы ў сценах. Дарэчы, гэта рашэнне падказалі ім самі дзеці.

Зазірнула экскурсія і на кухню, дзе ўсталявана найноўшае абсталяванне. Дарэчы, ёсць нават ліфт, на якім будуць падымаць сняданкі, падвячорак і абеды на другі паверх.

Медблок здзівіў размахам. Гэта не проста пакой для медсястры: тут ёсць і ізалятар, і неабходнае абсталяванне для першай дапамогі. «Але хай лепш ён пустуе», — падкрэсліваюць у кампаніі. Асобна ёсць пакоі лагапеда і дэфектолага.

«Такая горка павінна быць у кожным садзе!»

Пакуль дарослыя ўважліва вывучалі нестандартны садок, дзеці пад кіраўніцтвам аніматараў вельмі хутка яго асвоілі. І прыйшлі ў захапленне ад яго магчымасцяў. Што ўразіла малых больш за ўсё?

Горка, па якой можна спусціцца з другога паверха на першы. Рома заявіў, што «такая горка павінна быць у кожным садку». І не перабольшыў: дзеці з захапленнем з'язджалі па ёй раз за разам. Самыя зацятыя здзейснілі паўсотні паездак! Ды што там дзеці — некаторыя дарослыя з задавальненнем склалі канкурэнцыю малым.

Міні-скаладром. Агульнавядома, што дзеці любяць лазіць па лесвіцы, горках і гэтак далей. Таму скаладром, які размешчаны проста ў холе дзіцячага садка, прыйшоўся ім па душы. Выдатная забаўка. Дарэчы, у фізкультурнай зале ёсць такі ж.

Жырафа — сімвал садка. Сяміметровая жоўтая жырафа размешчана таксама ў холе. Па ёй не палазіш, але яна ўражвае як малых, так і дарослых. «Якая вялікая! Якая класная!» — захапляліся дзеці.

Для 150 шчасліўчыкаў: унікальныя пляцоўкі і свае градачкі

Дзіцячы сад «Жоўтая жыраф» разлічаны на адначасовае наведванне 150 дзяцей, якія будуць займацца ў васьмі групах. Знаходзіцца ён проста ў сэрцы першага квартала Новай Баравой — побач з цэнтральнай пешаходнай плошчай і фантанам. На плошчы заўсёды пануе святочная, прыязная атмасфера, таму бацькам, якія чакаюць малых, ужо сапраўды сумна не будзе.

Садок не зблытаеш ні з чым: яркі фасад з рознакаляровымі элементамі, нестандартны, нібы цацачная інфраструктура… І ты разумееш — гэты будынак не можа быць нічым іншым, толькі дзіцячым садком! Дарэчы, яркія элементы, раскіданыя па фасадзе, з'явіліся пасля таго, як адзін з архітэктараў выпадкова рассыпаў на план будынка цукеркі Skittles. Таму ўсе госці садка маглі паласавацца не толькі пернікамі з жырафай, але і гэтымі цукеркамі.

Побач з садком размешчана вялікая гульнявая пляцоўка ад вядучага вытворцы дзіцячых комплексаў, дацкай кампаніі Kоmpan. Распрацаванае ёю абсталяванне спрыяе развіццю дзіцяці. У прыватнасці, дзіцячыя пляцоўкі могуць значна палепшыць фізічную форму і мысленне дзяцей.

У кожнай групы будуць свае… міні-градкі. Дзеці змогуць вывучаць, як вырошчваць расліны і даглядаць іх.

«Філасофія нашай кампаніі — гэта стварэнне новага ладу жыцця. Мы не проста будуем кватэры: пераймаючы найлепшае з сусветнага досведу, мы фарміруем паўнавартасную жыццёвую прастору. Немагчыма ўявіць сучасны жылы раён без дзіцячых садоў і школ. Садок цалкам адпавядае духу Новай Баравой. І гэта толькі першы крок: у раёне ўжо будуецца другі дзіцячы сад, а у 2019 годзе з'явіцца Школа будучыні», — сцвярджае Святлана Шэўлік.

«Мы бачым сваёй задачай стварэнне ў Новай Баравой камфортнага асяроддзя і зручных умоў для жыцця. А гэта не толькі зручныя і сучасныя кватэры — але і дзіцячыя сады, і школы. Пры гэтым мы стараемся выкарыстоўваць інавацыйныя рашэнні і прытрымлівацца самых апошніх трэндаў», — сцвярджаюць у кампаніі.

Ужо ў найбліжэйшы час дзіцячы сад «Жоўтая жырафа» кампанія А-100 Дэвелапмент перадасць на баланс дзяржаве, якая і будзе распараджацца будынкам і арганізацыяй знаходжання ў ім дзяцей.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура