Праект партала
Стасункі
13.02.2018 / 19:26
Псіхолаг пра вар’яцтва перад лютаўска-сакавіцкімі святамі і арэнду букетаў: «Не паддавайцеся маркетолагам»15

Набліжаюцца даты, якія многія традыцыйна адзначаюць: 14 і 23 лютага, 8 сакавіка. Хутка стужкі інстаграма і іншых сацсетак запоўняцца задаволенымі тварамі закаханых: вось ён прэзентаваў ёй букет руж — і яна шчаслівая, смяецца ў кадры. Вось яна згатавала рамантычную вячэру — і яны абодва робяць сэлфі на фоне стала са свечкамі.

Такі сцэнар чакае тых, хто мае партнёра на дадзены момант. Але што рабіць тым, у каго партнёра няма?

Тут падключаюцца цынічныя маркетолагі. У байнэце ўжо як тыдзень працуюць сэрвісы па арэндзе кветак, цацак і нават пакетаў з лагатыпамі вядомых брэндаў. Што яны прапануюць? Замовіць гэтыя рэчы з дастаўкай на 15 хвілін за 30 рублёў, каб сфатаграфавацца з імі. Навошта? Каб «сяброўкі зайздросцілі, былы хлопец раўнаваў, а інстаграм стаў прывабным».

Скоро День всех влюбленных❤️, а это значит что настало время для красивых фотографий! | Ваши подруги будут завидовать, бывший парень ревновать, а ваш инстаграм будет самым привлекательным. | Специально для вас мы привезем шикарный букет из 101 розы. | После приезда у вас будет 15 минут, чтобы сделать фото с букетом. | Доставляем цветы 12, 13, 14 и 15 февраля Стоимость аренды цветов 30 рублей с доставкой по Минску и Минской области. | Гораздо дешевле покупки целого букета! | Добавить к своему букету пакетик Cartier, МОЁТ, iPhone X, 8, 7, 6s, Victoria’s Secret, Dior, Pandora, Chanel, Dolce & Gabbana, Swarovski AG, Armani, Hunkemoller, + 10 рублей | Большого медведя 2.30м + 15 рублей | Если же вы хотите заказать группой и 15 минут никак не хватит, то время аренды можно продлить еще на 15 минут всего за 10р ! | Ваши данные будут конфиденциальны! По всем вопросам в ДИРЕКТ.

Публикация от Аренда 101 Розы•МинскДвор роз (@arenda_roses_minsk)

Летась такімі паслугамі актыўна карысталіся ў Расіі, а сёлета энтузіясты, якія хочуць «скасіць» грошы на святах, запусцілі іх у Беларусі.

Па нашай просьбе псіхолаг Цэнтра паспяховых адносін Сяргей Жадзько выказаў сваё меркаванне наконт чарговай святочнай гонкі, падчас якой людзі гатовыя хлусіць, каб не выглядаць самотнымі і непаспяховымі ў вачах сяброў і падпісантаў.

Сяргей Жадзько.

— Само сабой, перад любымі святамі, хай гэта Новы год або Дзень святога Валянціна, з’яўляецца шмат рэкламы з закаханымі парачкамі, сем’ямі з падарункамі ў руках. Гэта відавочная масавая маніпуляцыя. І маркетолагі ствараюць такія кампаніі спецыяльна, бо зацікаўленыя ў продажы пэўных тавараў.

Тыя ж, хто прапаноўваюць падарункі ў арэнду, паступаюць вельмі цынічна: яны гуляюцца з чалавечай няўпэўненасцю і нелюбоўю да сябе. Але, пагадзіцеся, кожны з нас сам нясе адказнасць за свой выбар, за сваё жыццё. Чаму ж людзі вядуцца на падобныя маніпуляцыі?

У першую чаргу, тыя, хто карыстаецца паслугамі сэрвісаў з падарункамі ў арэнду, як я і казаў, дэманструюць нелюбоў да сябе, няўпэўненасць. У іх няма ўласнага меркавання, таму для іх важны водгук так званай рэферэнтнай групы.

Другі момант звязаны з нарцысізмам і самалюбаваннем — хваробай нашага часу: пафатаграфавацца і выставіць сябе на ўсеагульны агляд. Чаму людзі гэта робяць? Таму што не адчуваюць сябе цэласнымі.

Яны пазіцыянуюць сябе як рэчы, і ў большасці сваёй да іншых таксама ставяцца як да рэчаў. Ім блізкія ідэалы і каштоўнасці, звязаныя з масавай культурай: у мяне ёсць ружы, падарункі, ёсць бойфрэнд (ці дзяўчына), хай і толькі фармальна, — і я сябе адчуваю ўпэўнена. Але насамрэч гэтыя індывіды глыбока няшчасныя: тут няма разумення гарманічных адносін, імкнення да здольнасці любіць перш за ўсё самога сябе. Гэта не любоў, а самападман. Ты дэманструеш камусьці несапраўдную паспяховасць, але хлусіш сабе і ўсё мацней заганяеш сябе ў ілюзію таго, што ўсё добра.

Чалавек як можа самасцвярджацца? Здорава і дэструктыўна. Пры другім варыянце, каб адчуць сваю ўладу і значнасць, чалавеку патрэбныя матэрыяльныя рэсурсы: грошы, рэчы. Але гэта нездарова. Здарова — гэта рэалізоўваць свой унутраны патэнцыял, самаўдасканальвацца, даваць нешта сабе і свету.

Увогуле, усе гэтыя даты, на мой погляд, з’яўляюцца псеўдасвятамі. Ствараецца ілюзія: сёння 14 лютага, вось табе падарунак — гэта значыць, што я цябе кахаю. Калі кахаюць, на мой погляд, не прывязваюцца да нейкіх дат. Пачуцці выказваюцца, сыходзячы з унутранага стану, а не дат.

А вы будзеце адзначаць 14 лютага?

Запісала Кацярына Карпіцкая

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура