Праект партала
Навокал
05.02.2018 / 14:14
Эксперты распавялі, дзе не варта ставіць білборды з дзяўчатамі і хлопцамі ў бялізне9

Нядаўна мы расказвалі пра ініцыятыву больш за 1,3 тысячы грамадзян Беларусі, якія накіравалі калектыўны зварот ва ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, Савет міністраў і Мінкульт з патрабаваннем забараніць выкарыстоўванне ў рэкламе выяў з напаўаголенымі мужчынамі і жанчынамі.

Канкрэтныя прэтэнзіі былі прад’яўлены аўтарам рэкламы сеткі супермаркетаў спартыўнага харчавання Fizcult, вытворцы парфумы «Дыліс» і брэнда жаночай бялізны Verally. Да звароту прыкладаліся фотаздымкі з ілюстрацыямі дадзеных кампаній.

Прыклады рэкламы, якую прапанавалі забараніць.

Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды гвалту, парнаграфіі і жорсткасці (РЭК) на чале са старшынёй Нінай Фральцовай разглядзела дадзеныя матэрыялы і прыйшла да высновы, што эратычны кампанент там складае менш за 50% плошчы выявы, а наўмыснага размяшчэння мужчынскіх і жаночых органаў у рэкламе не назіраецца.

«Дадзеная рэкламная прадукцыя не прыніжае гонар і годнасць асобы, не парушае агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасці, можа размяшчацца ў месцах і гандлёвых кропках, размяшчэнне якіх вызначаецца мясцовымі выканаўчымі органамі», — падсумавалі ў камісіі.

Але пры гэтым адзначылі месцы, дзе размяшчэнне падобнай рэкламы ў Беларусі не рэкамендавана: у метро, блізка да ўстаноў адукацыі і рэлігійных комплексаў, а таксама ўздоўж аўтамагістраляў.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура