Праект партала
Навокал
01.02.2018 / 14:12
Унікальныя «Хуткія спатканні» ў трамвайчыку. Такога ў Мінску яшчэ не было!3

14 лютага, у Дзень закаханых, «Арт Сядзіба» ладзіць «Хуткія спатканні» ў трамваі.

Па сталіцы будзе ехаць адмысловы трымвай, дзе адбудуцца «Хуткія спатканні». Трамвай праедзе ад Батанічнай да Зялёнага Лугу, а затым на Возера (на прыпынках трамвай спыняцца не будзе).

Speed Dating («Хуткія спатканні») — вечарына міні-спатканняў, падчас якіх у вас ёсць магчымасць пазнаёміцца і пакамунікаваць з цікавымі людзьмі.

Калі вы хочаце пазнаёміцца, шукаеце сябра ці сяброўку, запрашаем на хуткія спатканні.

10 хлопцаў і 10 дзяўчат, якія адно аднаго не ведаюць, будуць мець 5 хвілін, каб адно з адным перазнаёміцца ды паразмаўляць. Па выніках размоваў кожны зможа адзначыць, хто яму ці ёй спадабаўся, і калі сімпатыя будзе ўзаемная, мы пра гэта паведамім.

Удзел — 20 рублёў. Пачатак — а 18-й гадзіне.

Пасля «Хуткіх спатканняў» ва ўсіх будзе магчымасць трапіць у «Арт Сядзібу» на музычную імпрэзу. Пачатак імпрэзы а 20-й гадзіне.

Чакаем заяўкі (пакінуць іх можна тут).

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура