Праект партала
Тонус
28.01.2018 / 15:42
Акушэр выконвае з парадзіхамі агнявыя танцы, каб было лягчэй нараджаць ВІДЭА7

Бразільскі лекар-акушэр Фернанда Гуэдэс да Кунья практыкуе незвычайны метад перадродавай гімнастыкі.

Замест гімнастыкі з мячом, няспешных шпацыраў ці ёгі ён разам з парадзіхамі выконвае рытмічныя танцы, якія спрыяюць рэлаксацыі і больш лёгкім родам, паведамляе The Sun.

Шпіталь Unimed Vitoria, дзе працуе доктар-танцор, ухваляе гэтыя практыкі, бо яны сапраўды даюць добрыя вынікі. Натуральна, калі ў парадзіх няма медычных супрацьпаказанняў для хуткіх рухаў.

Апублікаванае на старонцы шпіталя ў фэйсбуку відэа стала вірусным і за некалькі дзён набрала некалькі соцень тысяч праглядаў. Іншыя медыкі шпіталя таксама прытрымліваюцца думкі, што такія танцы перад родамі расслабляюць цягліцы і дапамагаюць жанчынам пасля адчуваць менш болю, калі дзіцяці праходзіць праз родавыя шляхі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура