Праект партала
Стасункі
24.01.2018 / 12:06
Актрыса Купалаўскага Валянціна Гарцуева збіраецца замуж за нямецкага акцёра5

У сацыяльных сетках з'явіліся сумесныя фота вядучай актрысы тэатра Янкі Купалы Валянціны Гарцуевай і нямецкага акцёра Жана-Марка Біркхольца. У тэатральных колах тут жа загаварылі: вяселле не за гарамі, піша «Народная воля».

Валянціна Гарцуева — дачка заслужанай артысткі Беларусі, прымы купалаўскага тэатра Зоі Белахвосцік і мастацкага кіраўніка Тэатра беларускай драматургіі Аляксандра Гарцуева. Яна паспяховая актрыса, шмат здымаецца ў кіно, выконвае вядучыя ролі ў тэатры. Валянціна Гарцуева — Барбара ў «Чорнай пані Нясвіжа», Ганна ў «Людзях на балоце», Ніна Зарэчная ў «Чайцы». У купалаўскім тэатры Валянціна служыць 10 гадоў, яна занятая ў 13 спектаклях.

Валянціна і Жан-Марк пазнаёміліся яшчэ ў 2012 годзе, калі нямецкі акцёр здымаўся ў Мінску ў ваеннай драме «Смерць шпіёнам», але сустракацца пачалі летам мінулага года. Сумеснае фота з Жанам-Маркам Валянціна выставіла ў інстаграм толькі ў снежні 2017-га. А нядаўна, 10 студзеня, змясціла яшчэ адно, суправадзіўшы яго кранальнымі радкамі:

«Никогда не забуду (он был, или не был,
Этот вечер): пожаром зари
Сожжено и раздвинуто бледное небо,
И на жёлтой заре — фонари ❤»

Жан-Марк спецыяльна прыляцеў у Мінск адзначыць з каханай свой 44-ы дзень народзінаў. Дарэчы, усе здымкі Валянціны ў інстаграме ён пазначае сэрцайкамі і «закаханымі» смайлікамі.

Пра будучае вяселле актрыса кажа так:

— Усё ў працэсе. Мы вельмі хочам сям'ю і прыкладаем да гэтага ўсе свае намаганні. Займаемся дакументамі, але паколькі жывём у розных месцах, то гэта зацягваецца. Хоць Марк кожны месяц, карыстаючыся бязвізавым уездам на 5 дзён, прылятае ў Мінск…

— А Купалаўскі не згубіць у хуткім часе яшчэ адну актрысу? Святлана Зелянкоўская з'ехала, Ганна Хітрык…

— Першы час мы вырашылі жыць у Мінску. Таму я тут.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура