Праект партала
Рост
22.01.2018 / 20:17
Валанцёрка «Вясны» ўвайшла ў топ-30 перспектыўных людзей Еўропы2

Штогод выданне Forbes шукае і адзначае таленавітую і перспектыўную моладзь па ўсім свеце. У 2017 годзе заўважылі і беларуску. Праваабаронца Анісія Казлюк увайшла ў спіс «Форбс 30 да 30 год» у галіне права і кіравання ў Еўропе, паведамляе Белсат.

Як распавяла Анісія, яна займаецца валанцёрствам у Праваабарончым цэнтры «Вясна» ужо болей за пяць гадоў, піша скаргі ў органы ўлады, збірае перадачы для палітзняволеных.

«Вясноўцы» Анісія Казлюк і Эдуард Ціхановіч за працай. Фота: Ірына Арахоўская.

Усяго ў рэйтынг увайшлі 300 чалавек з 34 еўрапейскіх краін. У кожнай з 10 катэгорый, прысвечаных розных абласцях — «Тэхналогіі», «Фінансы», «Забавы», «Права і палітыка», «Навука і ахова здароўя», «Сацыяльнае прадпрымальніцтва» і іншых, прадстаўленыя па 30 чалавек.

Belsat.eu

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура