Праект партала
Навокал
20.01.2018 / 22:03
У рэкламе сродкаў для валасоў упершыню знялася мадэль у хіджабе12

На відэа мы бачым толькі твар дзяўчыны, хоць яна рэкламуе бальзамы, спрэі і маскі для валасоў. 

Брытанская б'юці-блогерка Амена Кхан і сама здзівілася, калі кампанія «Ларэаль» прапанавала ёй зняцца ў рэкламе. Але мадэль пагадзілася, бо мяркуе, што ў гэтым ёсць важны мэсэдж.

«Часта я пытаюся ў сябе: чаму грамадства думае, што жанчыны, якія пакрываюць галаву, не даглядаюць за сваімі валасамі? Валасы — важная частка догляду за сабой, — тлумачыць Амена. — Для мяне яны — працяг жаноцкасці. Мне падабаецца рабіць прычоскі, выкарыстоўваць розныя сродкі. Мне падабаецца, калі мае валасы прыемна пахнуць. Яны таксама частка самавыяўлення».

Мадэль адзначае, што хоць і хавае валасы ў грамадскіх месцах, большасць часу яна ўсё ж праводзіць дома, вакол блізкіх, без хусткі. Стан валасоў для яе важны незалежна ад таго, бачыць іх хтосьці ці не.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура