Праект партала
Навокал
19.01.2018 / 18:24
Першы выпадак у сучаснай гісторыі: дзейная кіраўніца Новай Зеландыі чакае дзіця5

Упершыню ў сучаснай гісторыі дзейная кіраўніца дзяржавы падчас знаходжання на пасадзе народзіць першынца, паведамляе New Zealand Herald.

Джасінда Ардэрн абвесціла падчас выступу на тэлебачанні, што яе партнёр — тэлежурналіст Кларк Гэйфард — будзе «першым апекуном» дзіцяці, а сама яна працягне кіраваць дзяржавай.

Джасінда Ардэрн і Кларк Гэйфард падчас тэлеінтэрв'ю.

Як падкрэслівае выданне, гэта можа мець значны ўплыў на навазеландскае грамадства і расклад гендарных роляў бацькоў у выхаванні дзяцей.

Раней былі выпадкі, калі жанчыны-палітыкі нараджалі дзяцей падчас знаходжання на выбарных пасадах. Напрыклад, аўстралійская сенатарка Ларыса Уолтарс нават карміла сваё дзіця грудзьмі ў залі пасяджэнняў Аўстралійскага федэральнага парламента, а пакістанская прэм'ер-міністарка Беназір Бхута нарадзіла сваё трэцяе дзіця падчас кіравання дзяржавай у 1990 годзе. Але Джасінда Ардэрн стане першай, хто народзіць дзіця без адрыву ад вялікай палітыкі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура