Праект партала
Навокал
29.12.2017 / 20:29
У навагоднюю ноч у Берліне ўпершыню зробяць «зону бяспекі» для жанчын31

Арганізатары святкавання Новага году ў Берліне вырашылі сёлета ўпершыню ў гісторыі стварыць адмысловую «зону бяспекі» для жанчын, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Новыя захады бяспекі будуць прымененыя каля Брандэнбургскай Брамы ў сувязі з вялікаю колькасцю атак супраць жанчын у мінулыя гады з боку груп мігрантаў. Сотні жанчын звярнуліся тады ў паліцыю са скаргамі на акты сэксуальнай агрэсіі.

Асабліва інтэнсіўна гэта назіралася ў 2015 годзе ў сувязі са з'яўленнем у Нямеччыне каля 1 мільёна новых мігрантаў цягам года.

Паліцыя Берліна папярэджвае ўсіх, хто пажадае наведаць святкаванне Новага году ў нямецкай сталіцы, што захады бяспекі на вуліцах будуць падвышаныя, а асобы з вялікімі заплечнікамі і алкагольнымі напоямі навідавоку будуць затрымлівацца.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура