Праект партала
Тое-сёе
28.12.2017 / 11:38
«Пакайцеся!» — адзінокія японцы выйшлі на мітынг супраць закаханых12

Напярэдадні Калядаў актывісты «Рэвалюцыйнага альянсу непапулярных мужчын» прайшлі па цэнтры Токіа з заклікамі «Далоў Каляды!», «Пакайцеся, парачкі!», «Што такога ў тым, што ты няўдачнік?», «Людзі з бурным сацыяльным жыццём, узарвіцеся!» і «Не мае значэння, як часта ты займаешся сэксам».

Пра гэта паведамляюць японскія медыя. 

Справа ў тым, што Каляды ў Японіі лічацца адным з самых рамантычных святаў. Кожны год у гэты дзень закаханыя парачкі шпацыруюць па горадзе пад ручку і не хаваюць сваіх пачуццяў. Гэта не падабаецца актывістам «Рэвалюцыйнага альянсу непапулярных мужчын», якія патрабуюць адмяніць рамантызацыю Калядаў.

Адзначым, што адзіночкі выходзяць з транспарантамі на вуліцы Японіі ўжо дзесяць гадоў запар. Як на Каляды, так і ў Дзень святога Валянціна.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура