Праект партала
Тое-сёе
24.12.2017 / 17:36
Гэтая візажыстка ўжо даказала, што няма непрыгожых жанчын ФОТЫ24

Гаар Авецісян — самая вядомая візажыстка ў Расіі. У яе інстаграме амаль 4,5 мільёна падпісантаў. На тэрапію да яе едуць жанчыны з усяго свету. Менавіта тэрапію, бо тое, што яна робіць, гэта не проста макіяж.

Гаар запрашае да сябе на майстар-класы жанчын, якім неабходна вярнуць любоў да сябе, веру ў сябе, якім патрэбныя сілы, каб перамагаць хваробы і жыццёвыя напасці. 

Толькі зірніце, як візажыстка мяняе людзей. Цяжка паверыць, што гэта не фоташоп. Але эмоцыі на відэа, калі жанчыны бачаць свае новыя твары, падрабіць папросту немагчыма.

«Фантастычная Мадзіна! Сонечная і добрая жанчына з цяжкім лёсам. Мадзіну вельмі часта біў муж, асабліва часта біў па грудзях. Пазней у яе выявілі рак малочнай залозы 4 ступені, ужо ампутавалі грудзі. Цяпер яна праходзіць хімія- і радыятэрапію. Яна мне сказала, што вельмі любіць жыццё і не збіраецца здавацца».

«Цудоўная Юля, якая змагаецца з ракам і якая так марыла пра пераўвасабленне. Вось такая прыгожая яна паехала з мужам на чарговую хімію ў бальніцу. Давайце пажадаем ёй вылечыцца як найхутчэй!»

«Да мяне на пераўвасабленне прыляцела з Дагестана фантастычная дзяўчына Джаміля. Калі ёй было 2,5 года, здарылася бяда, Джаміля атрымала апёкі. І яе твар назаўсёды стаў не такім, як ва ўсіх».

«Цудоўная Улада! Яна перанесла 15 аперацый на вочы».

«Мая любімая, самая прыгожая і добрая ў свеце бабуля. Як жа смачна ад яе пахне».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура