Міністэрства аховы здароўя Украіны ініцыявала перагляд усіх дзейсных прававых актаў на наяўнасць гендарнай няроўнасці.
У сувязі з гэтым распрацаваны праект ведамаснага дакумента, які неўзабаве адменіць загад ад 29 снежня 1993 года «Аб пераліку цяжкіх работ і работ са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы, на якіх забараняецца выкарыстанне працы жанчын», паведамляе сайт міністэрства.
«Мы выступаем супраць любых абмежаванняў і за роўныя магчымасці для жанчын і мужчын. Таму і адбываецца перагляд дакументаў Міністэрства аховы здароўя на наяўнасць прыкмет дыскрымінацыі. Праект дакумента, які пазбаўляе сілу папярэдні, што ўключаў каля 450 відаў работ, размешчаны на афіцыйным сайце», — адзначыла Аксана Сівак, намеснік міністра аховы здароўя па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі.
Што ўваходзіла ў спіс забароненых для жанчын работ:
Па словах народнага дэпутата Украіны з падкамітэту па пытаннях гендарнай роўнасці і недыскрымінацыі парламенцкага Камітэта па пытаннях правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў і міжнацыянальных адносін Ірыны Суславай, забароны былі ўведзеныя ў савецкія часы і засталіся Украіне ў спадчыну ад СССР.
Цяпер дакумент накіраваны на ўзгадненне з Мінсацпалітыкі, Мінэнергавугалю, Нацыянальнай Акадэміяй медыцынскіх навук Украіны, прафсаюзамі і працадаўцамі. Пасля праходжання ўсіх узгадненняў ён будзе накіраваны на дзяржаўную рэгістрацыю ў Мінюст. А пасля дзяржаўнай рэгістрацыі і афіцыйнага апублікавання дакумент уступіць у сілу.
Nina.nn.by