Праект партала
Густ
13.12.2017 / 20:23
Натхненне: беларускамоўны інстаграм паэткі-аматаркі этнаграфіі3

Кожны тыдзень мы знаёмім вас з цікавымі інстаграм-акаўнтамі. Для натхнення і не толькі. Сёння раім падпісацца на Ганну Шакель, цымбалістку і паэтку.

У мяне свая сацсетка - Рэфлексаграм. Пішу доўгі-доўгі пост, каб усім было лянотна чытаць і ніхто не заўважыў, што ён асабісты-асабісты. Хаця ўвесь час падсвядома шукаю сведкаў сваіх духоўных блуканняў. Таму наступныя словы як мінімум для назіральніцы за маім сталеннем і сястры па чырвонай нітцы. Апошнім часам з дзяўчатамі было прынята абмяркоўваць народзіны-паці праз пытанне, ці была (а мо хутчэй ці адчувала сябе) імянінніца каралевай. Так, хлопцы, якія дайшлі да гэтых радкоў, прынамсі ў гэты дзень дзяўчаты хочуць быць цэнтрам увагі. Усім вядомы факт, напэўна. Я была радая быць сабой - папараць кветкай Але, здаецца, таксама я пад'ехала да развілкі. Ёсць адна за Любанню, дзе трэба паехаць па другаснай і прыехаць у Кузьмічы, а ёсць другая за любасцю, дзе да шчасця трэба ехаць па галоўнай. Зносіны павінны звязвацца нечым высокім. Музыка нас звязваць перастала, а астатняе паміж намі для мяне не мае ніякай вартасці. Гэта развілка і гэта нармальна. Гэты дзень для мяне быў святам юнацтва. Дай Бог, не апошнім. З 39-годдзем наўрад ці на мой край сусвету прыедуць павіншаваць мяне людзі, якія, будзем шчырымі, нават не заўсёды са мной вітаюцца. Прыгажосць юнацтва і маладосці і ёсць у той самай простасці стасункаў. Вы прывезлі мне цяжкі мех шчасця, якім ні з кім дзяліцца не хацелася. І беспадстаўна яно пачало тонкімі пясочнымі струйкамі высыпацца праз дзірачкі-пасты вашых сацсетак. Цяпер, па логіцы, уласнаручна высыпаю мех цалкам. Першы раз за маё жыццё на маіх вачах падымалася сонца. Гэтая ноч, прыкладна як на яве, снілася мне недзе на пачатку сакавіка. Прыемна заўважаць, што амаль усе думкі і памкненні сэрца ажыццяўляюцца. Акрамя таго, што ў саламянай каробачцы разам з шарсцянымі шкарпэткамі ляжыць ужо год.

Публикация от hania mihdal (@gannaczka)

Ганна Шакель.

Ганне 19, яна нарадзілася і вырасла ў Маладзечне, а цяпер вучыцца ў МДЛУ.

Дзяўчына ўспрымае інстаграм як дзённік і, нягледзячы на тое, што ён па змаўчанні прадугледжвае фота і відэакантэнт, дзеліцца тут думкамі і вершамі.

Пачытаць рыфмы Ганны можна і ў беларускіх літаратурных часопісах, напрыклад, у «Дзеяслове». Акрамя гэтага, дзяўчына цікавіцца этнаграфіяй (мабыць, яна нават прыйдзе да вас у хату ў вобразе Казы на Каляды) і займаецца музыкай. З нядаўняга часу ёй даводзіцца яе пісаць: з адной паэткай Ганна рыхтуе музычна-паэтычны праект, дзе грае на цымбалах.

Чаму вясна на лес пайшла, што крутыя горы, што крутыя горы..

Публикация от hania mihdal (@gannaczka)

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура