Варта было папулярнай б'юці-блогерцы Тэйлар Ар, што нарадзілася ў Канадзе, а цяпер жыве ў Ганконгу, апублікаваць фота з каляднымі бровамі, як адразу знайшліся ахвотныя тое паўтарыць.
Так і з'явіўся новы трэнд інстарама — калядны макіяж.
Здымак Тэйлар, дарэчы, за два дні сабраў 42 тысячы лайкаў [у дзяўчыны 320 тысяч падпісантаў].
Усе варыяцыі на тэму можна зірнуць па хэштэгу #christmastreeeyebrows. Ну а мы абралі тыя, што найбольш уразілі нас.
Nina.nn.by