Праект партала
Навокал
07.12.2017 / 17:01
Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» звярнуліся ў ВІДЭА да тысяч жанчын, што перажылі гвалт2

Капітан каманды Аляксандр Кудраўцаў і гулец Мікіта Мешчаракоў акцэнтуюць, што ні дзяўчынкі, ні жанчыны не павінны жыць у страху і моўчкі пакутаваць.

Зазначым, што 6 снежня «Цмокi» падпісалі пагадненне з Фондам ААН у вобласці народанасельніцтва (ЮФНПА) у Беларусі і такім чынам далучыліся да хвалі супраціву гвалту ў дачыненні да жанчын і дзяўчынак. Падобнае пагадненне ў нашай краіне заключанае ўпершыню.

Дырэктар клуба Юрый Шакола і намесніца прадстаўніка Фонду ААН у вобласці народанасельніцтва (ЮФНПА) у Беларусі Алена Касько падчас падпісання пагаднення.

Цяпер ад клуба чакаюцца розныя актыўнасці, якія будуць звяртаць увагу беларусаў на гэтую праблему.

Падчас матчу «Цмокі-Мінск» — «ALBA» (Венгрыя), прысвечанага праблеме гвалту. Перад пачаткам заўзятарам паказалі зварот гульцоў да беларусак. На гэтую гульню, што адбылася 6 снежня, у дзень падпісання пагаднення, прыйшло больш за дзве тысячы гледачоў. «Цмокі» перамаглі. 

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура