Проект портала
Вокруг
08.12.2017 / 15:20
В Минске детям покажут рождественскую сказку по-белорусски5

Што можа здарыцца са звычайнымі беларускімі дзецьмі (а можа нават і іх бацькамі) ў навагоднюю ноч, калі яны зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзем, Снягурку з Ляляй, не пазнаюць Жыжаля і Мару?

Старажытныя духі беларускага сусвету спыняюць час… і сонца не можа ўзысці, а значыць Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!

Але Яська і Янінка яшчэ могуць выправіць сітуацыю. Іх чакаюць прыгоды і выпрабаванні, падчас якіх яны мусяць сабраць чароўныя літары і скласці з іх чароўнае слова: «надышоў». Асабліва цяжка знайсці апошнюю — «Ў нескладовае».

Літару хаваюць у Чароўным Калядным Бары, і пакуль Янінка не знойдзе яе — Новы Год і Каляды не надыдуць…

АЗюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага космасу дзецям дапамогуць.

Казка «Як літара Ў уратавала Каляды» — гэта новы дзіцячы музычна- тэатральны праект музыкі і прадусара Рамана Арлова, вядомага па гуртах «J:МОРС», «У нескладовае», мюзікле «Чарадзей».

Пакажуць спектакль 30 снежня (18.00) і 4 студзеня (15.00) на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады (вул. Маскоўская. 18а, ст.м. Інстытут Культуры).

Дзеткам да 3-х год бясплатна. Усім салодкі пачастунак!

Квіткі каштуюць 9,5—17 рублёў.

Квіткі можна купіць анлайн.

Дапамагчы групе энтузіястаў у стварэнні дзіцячай казкі для паказаў на пастаяннай аснове можна тут.

Даведкі: 44 5517706, 29 8517706

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРОЕКТ2 материала Шура-бура