Праект партала
Навокал
28.11.2017 / 17:44
Беларускі змогуць гадаваць дзяцей і легальна працаваць з дому3

У Працоўны кодэкс унясуць змены, якія ўрэгулююць дыстанцыйныя формы працоўных адносін, паведамляе БЕЛТА.

«Што тычыцца магчымасцяў для жанчыны сумяшчаць выхаванне дзяцей з прафесійнай дзейнасцю, то ў гэтым напрамку ў краіне многае робіцца. Напрыклад, рыхтуюцца змены ў Працоўны кодэкс, якія замацуюць дыстанцыйную працу. Цяпер інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць чалавеку працаваць з дому аддалена. Праект зменаў ужо ёсць, ён праходзіць неабходныя працэдуры», — заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

Фота ufamama.ru.

Пытанне законнай дыстанцыйнай працы ў Беларусі падымалася яшчэ ў красавіку. Тады міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч анансавала магчымыя змены ў Працоўным кодэксе. Міністр адзначала, што будзе сур’ёзна вывучацца міжнародны досвед.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура