Праект партала
Тое-сёе
28.11.2017 / 17:07
Маці расплакалася, бо не пазнала сына пасля пластычных аперацый ФОТА3

Удзельнік папулярнага тайландскага тэлешоу «Let Me In Thailand» 22-гадовы Напажыт Манлін выйграў магчымасць выправіць сваю знешнасць пластычнымі аперацыямі, паведамляе Daily Mail.

Аднак ідэальная знешнасць сына расчаравала маці, якая проста яго не пазнала. Жанчына расплакалася проста ў эфіры праграмы.

Фота маладога чалавека да і пасля аперацый.

Хлопец напісаў ліст у праграму, паколькі дэфармаваная сківіца не толькі выклікала цяжкасці пры жаванні, але і замінала ў зносінах з дзяўчынамі, малады чалавек камплексаваў. Стваральнікі праграмы выбралі для ўдзелу яго.

Аднак вынік некалькіх аперацый пераўзышоў усе ягоныя чаканні. Хлопец спрабаваў пераканаць маці, што дзякуючы лепшай знешнасці ў яго будзе нашмат больш сяброў, што яму будзе лягчэй будаваць адносіны. Але маці толькі паўтарала ў слязах: «Гэта ты? Гэта сапраўды ты?»

Момант сустрэчы з маці.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура