Праект партала
Густ
27.11.2017 / 13:08
Вядомыя беларускі паказалі сваю рэальную прыгажосць — ФОТЫ без макіяжу38

Артысткі, тэлевядоўцы, бізнэсоўкі і блогеркі падтрымалі фотапраект «Рэальная прыгажосць». На партрэтных здымках усе яны без касметыкі.

Фотапраект Алы Шылец прымеркаваны да адкрыцця Школы прыгажосці ароматэрапеўта, аромакасметолага і інструктара па фэйсфітнесу Наталлі Дзічкоўскай. Школа арыентуецца на натуральны догляд.

Святлана Бароўская, тэлевядоўца.

«Сваім удзелам у праекце мы хацелі сказаць усім прыгажуням нашай краіны: вучыцеся любіць сваю знешнасць, вучыцеся клапаціцца пра яе, працуйце над сабой, паляпшайце лад жыцця, і тады ваш твар адкажа падзякай і чыстай, свежай, гладкай скурай без праблем і маршчынак.

Натуральны догляд — гэта вельмі проста і вельмі даступна. А пазбавіцца ад узроставых зменаў можна з дапамогай простых практыкаванняў фітнэсу твара. Галоўнае — займацца сабой, не адсоўваць свае інтарэсы і пытанні прыгажосці на другі план. Спадзяюся, наш прыклад натхніць многіх», — звярнулася Святлана Бароўская.

Іскуі Абалян, спявачка.

Ганна Шалюціна, спявачка, тэле- і радыёвядоўца.

Іна Югава, тэлевядоўца.

Вольга Плотнікава, спявачка і тэлевядоўца.

Саша Снегіна, тэлепрадзюсар і вядоўца.

Надзея Цімафеева, тэлевядоўца.

Святлана Зэрэ, бізнэсоўка і коўч.

Таццяна Самойленка, топ-менеджар банка.

Кацярына Раецкая, івэнт-менеджар.

Юлія Муха, блогерка.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура