Праект партала
Тое-сёе
20.11.2017 / 18:31
«Любоў — гэта калі я плачу, пакуль пішу гэты ліст» — маці напісала сыну ў будучыню4

Паколькі 20 лістапада ўвесь свет адзначае дзень дзіцяці, Мothercare прапанавала жанчынам, што толькі-толькі сталі мамамі ў мінскай радзільні №6, напісаць сваім немаўлятам лісты ў будучыню.

Вось, што напісала сыну адна з маці:

Мілы мой сыночак!

Зараз і заўсёды я буду думаць толькі пра тое, каб ты быў шчаслівы. Я не ведаю, кім буду праз 18 гадоў, але дакладна ведаю, што буду любіць цябе. Спадзяюся, што ты ўжо ведаеш, што такое любоў.

Любоў — гэта калі я плачу, пакуль пішу гэты ліст.

Любоў — гэта калі я ведаю нумары тэлефонаў маці тваіх сяброў, з якімі ты пайшоў гуляць. Проста на ўсялякі выпадак.

Любоў — гэта калі ты будзеш святкаваць залатое вяселле, і ў цябе запытаюцца: «ЯК?» А ты адкажаш: «Таму што я ведаю, што такое любоў. Мяне гэтаму навучыла мама».

Я буду любіць цябе.

Мама

У мінскай радзільні №6.

А вы б хацелі атрымаць на паўналецце ліст ад мамы, напісаны, калі вы толькі прыйшлі ў гэты свет?

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура