Проект портала
Тонус
16.11.2017 / 15:08
«Лена шлет кому-то невидимому проклятия и бьет его ногами» — дневник из психушки3

Публикуем очередную часть историй журналистки Марины Веселухи о пребывании в закрытом женском отделении психиатрической клиники.

Если вы только присоединились к чтению, предлагаем сначала углубиться в предысторию:

Марына Весялуха.

На гадзінніку 7.30. Крык медсястры на ўвесь калідор «Весялууууха!». Куды бегчы? Што адбываецца? Трэба проста памераць ціск. Звычайная працэдура для ўсіх навічкоў: цягам трох дзён. 110/80.

Каля паста Магдалена патрабуе таблеткі ад паносу. Маўляў, напілася ўчора пратэрмінаванай «Фанты». Ад яе моцна пахне тым самым паносам…

— Магдалена! Якая Фанта? Ты ж жарэш усё запар, канечне, будзе панос! — сварыцца медсястра.

— Не, гэта «Фанта»! Відаць, нехта мне яе пашкадаваў.

Баюся ісці ў прыбіральню, мала ці што там нарабіла Магдалена. Але, на шчасце, абышлося.

***

Мне сёння зноў снілася нешта прыемнае — з таго далёкага сапраўднага жыцця. Майго. І я зноў прачнулася і з жахам усвядоміла, што я ў псіхушцы і нават не ведаю, калі мяне могуць выпісаць. Не, лепш больш сюды не трапляць.

Суседка па палаце Лена ідэальна заслала ложак і ўжо другі раз за раніцу пайшла мыцца.

***

Яшчэ і 9 раніцы няма, а да нас ужо двойчы заходзіла Магдалена — прасіла ў Каці банан, а ў мяне — кавалак агурка — «На твар!». Шызафрэнічка Маша, (цяпер ёй 37, а захварэла яна ў 24, калі вучылася на чацвёртым курсе сельгасакадэміі ў Горках — проста аднойчы пачала чуць галасы) просіць у Лены піражкі і мінералку, а Светка — крэм: «Трэба рукі памасажыраваць».

***

Фізічна я сябе адчуваю ўжо досыць добра. А маральна — ніколі не была настолькі слабой і бездапаможнай.

Лена шле некаму праклёны і б’е некага нябачнага нагамі. Шэпча: «Гэтая дзяўчына хоча скрасці мой сшытак… Падохні ад раку… Не смей са мной размаўляць больш! Я не Ісус, не. Я не буду разважаць, як нехта абражаны. Мне кепска без цябе… Усе захацелі мучыцца, як Соф’я. Мучцеся, як я…»

***

Сёння раніцай пабіліся дзве бабкі, надавалі адна адной аплявух за тое, што нехта не там стаў і не так прайшоў па калідоры. А да Магдалены нарэшце прыйшла пляменніца. Яна шчасліва ўсміхаецца і раздае ўсім пячэнне.

— Прынесла курыны рулет, а яго скралі!

— Ужо?

— Ага, сцягнулі з тумбачкі. Я бачыла, да цябе нехта прыходзіў. Ты мяне чым-небудзь пачастуеш?

Расказала гісторыю пра свайго мужыка, якому яна ў гарэлку падсыпала нейкую атруту. Дык у яго зубы павыпадалі, а на грудзях вырасла поўсць — «хоць расчоскай расчэсвай, а валасы жорсткія і тоўстыя — як на лабку!».

***

Яшчэ вельмі раздражняе тое, што хворыя ў любы момант могуць зайсці да цябе ў палату, паглядзець па баках, пастаяць, хістаючыся, і выйсці. Магчыма, паспрабуюць залезці ў тумбачку ў пошуках нечага цікавага ці смачнага.

***

— Оля, кідай цыгарэту! — медсястра заўважыла хворую, якая паліць у прыбіральні. — Курылка ёсць.

— Не пайду туды, там Мураўёва б’ецца!

***

Цыгарэты тут — таксама дэфіцыт. Іх выпрошваюць, выменьваюць, крадуць.

— А ты паліш, Яна?

— Так, але ў мяне мала цыгарэт.

— Давай памяняемся на яблычак.

— Ты мне цыгарэту, а я табе яблык?

— Наадварот.

Працяг будзе.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРОЕКТ2 материала Шура-бура