Праект партала
Тое-сёе
15.11.2017 / 20:26
Спявачка Паліна Смолава нарадзіла сына10

На момант нараджэння хлопчык, якога назвалі Савелем, меў вагу 4346 грамаў і рост 54 сантыметры.

Радаснай навіной Паліна падзялілася з прыхільнікамі ў інстаграме.

Гэта ўжо другое дзіця ў яе і мужа Артура. Пяць гадоў таму ў іх нарадзілася дачка Руслана.

Незадоўга да другіх родаў Смолава паказала, як выглядаў яе жывот на 39 тыдні цяжарнасці.

Ад 2008 года беларуская спявачка Паліна Смолава жыве і працуе ў Расіі. У 2006 годзе яна прадстаўляла Беларусь на «Еўрабачанні».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура