Праект партала
Тое-сёе
07.11.2017 / 22:20
Падазраваны ў сэксуальных дамаганнях валійскі міністр знойдзены мёртвым8

Былы міністр урада Уэльса Карл Сарджэнт, які некалькі дзён таму вымушаны быў пакінуць сваю пасаду пасля падазрэнняў у сэксуальных дамаганнях, знойдзены мёртвым у сваім доме. Паводле папярэдніх звестак, ён скончыў жыццё самагубствам, перадае Бі-бі-сі.

Карл Сарджэнт займаў пасаду сакратара па справах абшчын і дзяцей ва ўрадзе Уэльса.

Як гаворыцца ў заяве на сайце паліцыі Паўночнага Уэльса, улады не схільныя лічыць смерць Сарджэнта падазронай.

Сарджэнт быў жанаты і меў двух дзяцей. Ён быў папулярным валійскім палітыкам, апошнія дзесяць гадоў займаў шэраг важных пасад.

Першы міністр урада Уэльса Каруін Джонс заявіў у панядзелак, што яму стала вядома пра некалькі выпадкаў недастойных паводзінаў чыноўніка ў адносінах да жанчын, і ў яго не заставалася іншага выйсця, акрамя як накіраваць справу на партыйнае расследаванне.

Жанчыны, якія прад'явілі абвінавачванні, размаўлялі з прадстаўнікамі ўлады на канфідэнцыйных умовах.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура