Праект партала
Тое-сёе
02.11.2017 / 17:24
Віцебская мастачка прыгатавала галаву Леніна ФОТАФАКТ24

Для праекта «Час жанчын» віцебская мастачка Анастасія Ганчарова зварыла халоднае. Але папярэдзіла: спрабаваць яго не варта. Нясмачнае — пераперчанае, тлустае, жэлаціну занадта шмат, ды і сякія-такія тэхнічна-будаўнічыя дамешкі ёсць. Кавалак халоднага ў выглядзе галавы Уладзіміра Леніна — гэта частка інсталяцыі пад назвай «12 нажоў у спіну рэвалюцыі», распавядае kp.by

— У год стагоддзя рэвалюцыі да вобразу Леніна звяртаюцца многія, бо гэта яе сімвал, мем, — тлумачыць Настасся выбар тэмы. — А чаму з халоднага? Гэта жаночы спосаб выказацца.

Жанчына-мастак, нягледзячы на тое, што яна творчая асоба, вымушана шмат часу аддаваць сям'і, побыту. Харчовыя прадукты — гэта тое, з чым працуе любая жанчына. Можна было, вядома, пірог спячы. Але для мяне халоднае з дзяцінства — сімвал вяршэнства дробязяў жыцця, поўнага растварэння ў побыце.

Ленін-халоднае важыць 700 грамаў.

700-грамовы Ленін звараны са свініны. Дабаўкі традыцыйныя: морква, гарошак, перац. З нетрадыцыйных — неядомыя матэрыялы формы, у якую залівалі халоднае. Для яго вырабу было не так шмат часу, таму зрабіць так, каб Леніна можна было з'есці, не ўдалося. І гэта вельмі сімвалічна, лічыць Анастасія.

— Рэвалюцыя ж таксама задумвалася як нешта «ядомае», светлае, а атрымаліся — чырвоны тэрор, галадамор, грамадзянская вайна…

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура