Праект партала
Тое-сёе
01.11.2017 / 16:19
Селена Гомес стала Жанчынай года па версіі Billboard

25-гадовую спявачку і актрысу Селену Гомес назвалі Жанчынай года па версіі выдання Billboard. У 2017-м у топ-10 чарта Billboard Hot 100 некалькі разоў траплялі хіты Гомес — Bad Liar, Fetish і It Is not Me, а ў топ-10 чарта Billboard 200 аказваліся пяць альбомаў спявачкі. Па словах прэзідэнта The Hollywood Reporter-Billboard Media Group Джона Амата, званне «Жанчына года» прысудзілі Селене не толькі за тое, што яна лідзіруе ў сусветных хіт-парадах, але і за актыўную грамадскую дзейнасць.

Селена ўзначальвае музычныя чарты, але яна таксама пастаянна натхняе маладых жанчын быць сапраўднымі, такімі, якія яны ёсць. Яна не баіцца казаць праўду. Мы вельмі рады, што можам назваць Селену Жанчынай года», — сказаў Джон Амата.

Адзначым, Гомес з'яўляецца паслом ЮНІСЕФ. Яна нярэдка наведвае дзяцей у бальніцах і амаль штогод дае дабрачынны канцэрт на карысць арганізацыі.

«Дапамагаць людзям — вельмі важна для мяне. Гэта збліжае мяне з прыхільнікам, гэта адна з найлепшых частак маёй працы і ў той жа час гэта дапамагае сабраць грошы на важныя патрэбы. Не магу ўявіць, што б мне магло спадабацца яшчэ больш», — сказала Селена на адным са сваіх канцэртаў.

Селена Гомес адпачывае ў адным з паркаў Нью-Ёрка.

Нагадаем, у 2016 годзе Жанчынай года прызналі Мадонну, раней гэты тытул насілі Лэдзі Гага, Кэці Пэры, Пінк, Фергі і Беёнсе.

Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбудзецца 30 лістапада ў Лос-Анджэлесе.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура