Праект партала
Дома
01.11.2017 / 12:32
З'явіўся дадатак, які адсочвае «сумнеўныя выявы» на смартфоне дзяцей1

Брытанская кампанія YIPO распрацавала дадатак Gallery Guardian, які дапамагае бацькам сачыць за тым, што дасылаюць іх дзеці і якія малюнкі яны захоўваюць у сваім тэлефоне.

Gallery Guardian выкарыстоўвае алгарытмы, каб распазнаць выявы аголенага цела і «любы сэксуальны кантэнт», які атрымлівае або адпраўляе дзіця.

Дадатак дасылае бацькам апавяшчэнне, калі дзіця атрымлівае або адпраўляе сумнеўныя малюнкі, пры гэтым бацькі не бачаць самі здымкі. Кіраўнік кампаніі-распрацоўшчыка YIPO Technologies Даніэль Скаўронскі растлумачыў, што распрацоўшчыкі зрабілі так наўмысна.

З Gallery Guardian бацькі змогуць абараніць дзіця і адначасова не парушаць іх асабістую прастору.

Па словах Скаўронскі, дадатак таксама дае бацькам спасылкі на карысныя рэсурсы і падказвае, як лепш пагаварыць з дзіцём аб магчымай праблеме.

У красавіку дадатак быў даступны толькі ў Вялікабрытаніі, зараз ён ёсць у іншых краінах, у тым ліку і ў беларускім AppStore і Google Play.

Смартфоны бацькоў можна сінхранізаваць з тэлефонамі дзяцей. Для гэтага неабходна дадаць дадзеныя дзіцяці ў дадатку, пасля чаго ён дашле код для сінхранізацыі з тэлефонам дзіцяці, куды таксама трэба ўсталяваць Gallery Guardian. Мяркуючы па скрыншотах, дадатак таксама можа вызначаць месцазнаходжанне дзіцяці.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура