Па традыцыі апошні дзень беларускага тыдня моды — дзіцячы. Гэта асобнае мерапрыемства, у якім прымаюць удзел вядучыя вытворцы адзення, абутку і аксэсуараў для дзяцей.
Грошы ад продажу квіткоў на Дзіцячы модны дзень перадаюць на дабрачыннасць. Сёлета на ім збіраліся грошы для Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.
У перапынках паміж паказамі наведвальнікі мелі магчымасць набыць адзенне, створанае пры ўдзеле падапечных арганізацыі.
Дзіцячы модны дзень заўсёды выклікае ў гледачоў самыя мілыя эмоцыі, а самі строі ў калекцыях нагадваюць персанажаў казак.
Чытайце таксама іншыя тэксты з восеньскага тыдня моды:
Што прапаноўваюць нам насіць вядучыя беларускія дызайнеркі ФОТЫ
Курыныя яйкі, шышкі і паштовыя скрыні — беларускі брэнд прадставіў адзенне з вясковым каларытам ФОТЫ
Воля Афіцэрава