Праект партала
Густ
26.10.2017 / 17:00
Што можна купіць у адноўленай дабрачыннай краме «КаліЛаска»? ФОТЫ5

Пасля амаль трохгадовага перапынку зноў адкрылася крама, якая збірае старыя рэчы ў добрым стане і перадае тым, хто мае ў іх патрэбу.

Без сумневаў можна казаць, што ў Беларусі, нарэшце, з’явіўся свой паўнавартасны чарыцішоп і выдатны прыклад сацыяльнага прадпрымальніцтва.

95% адзення, сувеніраў, упрыгожванняў, кніжак, матэрыялаў для творчасці, як і раней, будуць размяркоўвацца ў дамы-інтэрнаты, а грошы з таго, што прадаецца, будуць ісці на падтрыманне дзейнасці крамы.

Праўда, нягледзячы на тое, што крама працуе, пакуль у яе хапае цяжкасцяў. У першую чаргу — фінансавых.

«Будзем наладжваць працэс так, каб да Новага года закрыць дзіркі ў бюджэце і выйсці з мінуса ў плюс. Наведвальнікі ёсць, касу папаўняюць. Мы плануем арганізаваць у краме «палічку культавых рэчаў»: дамаўляемся з вядомымі беларускімі персонамі, музыкамі, галерыстамі, каб яны ахвяравалі нам свае рэчы. Прыхільнікі творчасці гэтых людзей пасля змогуць іх сабе набыць», — падзялілася планамі кіраўнік праекта Наталля Гарачая.

Таксама крама выпусціла невялікі асартымент уласнай прадукцыі для падтрымання праекта. У краме можна набыць невялікія торбы, фартухі і ўпрыгожванні пад брэндам «КаліЛаска».

Валанцёр Злата і Наталля Гарачая.

Дадаткова «каліласкаўцы» збіраюць на сваё існаванне грошы: так што калі вам блізкія іх ідэі, можаце падтрымаць развіццё праекта на Талацэ ці напрасіцца ў валанцёры: дадатковыя рукі лішнімі не будуць.

Крама знаходзіцца ў цэнтры па адрасе: пр-т Машэрава, 9, корпус 8, 2-і паверх. Працуе штодня з 12:00 да 20:00. Панядзелак — выходны дзень.

Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура