Праект партала
Дома
25.10.2017 / 09:42
Гатуем разам з «Суседзямі»: два хуткія ВІДЭАрэцэпты салатаў з рыбай13

Калі маянэзныя салаты не дазваляе ўжываць філасофія здаровага ладу жыцця, а папулярныя «Цэзар» і «Грэчаскі» прыеліся, можна ўсяго толькі з дапамогай некалькіх новых інгрэдыентаў прыгатаваць смачныя і карысныя салаты, якія ўпрыгожаць не толькі штодзённы стол, але і святочны.

Варыянт № 1: Салата з гарбушай і рукалай

Вам спатрэбяцца:

  • Лісты салата;
  • Рукала;
  • Гарбуша натуральная (ласось), 250 грамаў;*
  • Памідоры чэры, 8 штук;
  • Перапяліныя яйкі, 8 штук;
  • Бальзамічны воцат і алей, некалькі сталовых лыжак;
  • Соль і перац да густу.

Распачынаем гатаванне.

Здрабніце лісты салаты, тое ж самае зрабіце з рукалай (не шкадуйце зелені: у хмурнае надвор’е яна радуе і вочы, і страўнік). Усю зялёную масу шчодра спырсніце бальзамічным воцатам і алеем. Далей можна дадаваць царыцу гэтай закускі — кансерваваную гарбушу. Здрабняем да эстэтычных вашаму воку памераў памідоры чэры, чысцім і наразаем перапяліныя яйкі. Дадаём новыя інгрэдыенты да раней падрыхтаваных, пасыпаем соллю і перцам па гусце. Не забываем усё гэта якасна перамяшаць.

Вуаля — смачная і карысная салата гатовая!

Варыянт № 2: Міланская салата з сёмгай

Вам спатрэбяцца:

  • Макарона, 200 грамаў (абірайце гатункі з цвёрдай пшаніцы, якія не зліпаюцца, калі варыш);
  • Слабасалёная сёмга (кавалачак філе), 250 грамаў;*
  • Кісла-салодкія яблыкі, 2 штукі;
  • Салодкая цыбуля, 2 штукі;
  • Аліўкавы алей, 2 сталовыя лыжкі;
  • Соль і перац да густу.

Пачынаем гатаваць другую салату.

Загадзя адварыце пасту (не ператрымайце макароны ў кіпені). Пачысціце рыбу ад скуркі і парэжце яе на кавалачкі. Тое самае зрабіце з яблыкамі: пазбаўцеся цвёрдай скураной часткі і насення. Парэжце іх на кубікі ці палоскі — як вам больш падабаецца. Цяпер самы «плаксівы» момант: чысцім цыбулю ці даручаем гэта іншаму жалезнаму чалавеку. Пасля — здрабняем на тарцы. Змешваем усе інгрэдыенты разам, папярэдне дадаў алей, соль, перац.

Можна падаваць на стол!

Смачна есці!

*тлустым шрыфтам вылучаныя акцыйныя тавары сеткі «Суседзяў», якія з 25 кастрычніка можна набыць са зніжкай: гарбуша ўсяго за 3,19 рублёў і філе сёмгі за 5,29 рублёў.

Відэа і фота Волі Афіцэравай

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура