«Белавія» абвясціла пераможцу конкурсу на распрацоўку новай формы для борправаднікоў і пілотаў. TUT.BY пабываў на фінале конкурсу, які доўжыўся паўгода.
Пераможцам з пяці фіналістаў абвясцілі конкурсную працу беларускі Дар'і Салаўёвай, брэнд MUA. Вось так выглядаў эскіз ў момант галасавання гледачоў.
А вось — пашытыя паводле яго формы бортправаднікоў і пілотаў.
Тут і ніжэй фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Начальнік службы бортправаднікоў Сяргей Латушкін кажа, што новай формай задаволены:
«Сёння мы вызначыліся з канцэпцыяй формы, яе вобразам. Нейкія дэталі могуць дапрацоўвацца і мяняцца. Спадзяёмся, што нашы супрацоўнікі змогуць пачаць насіць новую форму з зімовага сезону 2018 года».
Nina.nn.by