Праект партала
Навокал
10.10.2017 / 11:40
У сталічных кінатэатрах можна бясплатна даслаць паштоўку матулі

Сетка кінатэатраў Silver Screen ладзіць да Дня маці акцыю: з 10 па 14 кастрычніка ўключна любы ахвотны можа выбраць паштоўку з трох варыянтаў, падпісаць яе для свайго блізкага чалавека і апусціць у спецыяльную паштовую скрыню. А ўжо кінатэатр бясплатна даставіць віншаванне адрасату.

Выбраць і даслаць паштоўкі можна ў кінатэатрах Silver Screen у гандлёвых цэнтрах Galileo, Dana Mall і «Арэна-Сіці».

Месцы з паштовымі скрынямі аздобленыя паветранымі шарамі. 

Нагадайце маці пра сваю любоў. Усё, што трэба, — проста апусціць паштоўку з цёплымі словамі ў паштовую скрыню.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура