Праект партала
Дома
06.10.2017 / 23:04
Куды падзець яблыкі, альбо Яблычны кекс з сырам7

Ледзь не кожную восень перад многімі беларусамі — асабліва тымі, у каго ёсць дача ці дом у вёсцы — паўстае сакральнае пытанне: Куды Падзець Яблыкі? Сёлета, магчыма, гэтая праблема тычыцца хутчэй грыбоў. Але для тых, каму ўжо надакучыла традыцыйная шарлотка, а яблыкі ўсё не заканчваюцца, у мяне ёсць выдатны варыянт.

Гэты кекс, можна сказаць, не «з яблыкамі», а «з яблыкаў», бо цеста ў ім — абсалютны мінімум. Затое шмат карысных і смачных дадаткаў накшталт арэхаў і разынак, а таксама неспадзяванка — праслойка з сыру, якая дадасць пікантнасці і незвычайнасці. 

Вам спатрэбіцца:

  • 300 г яблыкаў (лепш кіслыя)
  • 50 г цукру
  • 75 г мукі
  • 1/2 ч.л. разрыхляльніку
  • дробка солі
  • 25 г пасечаных арэхаў (фундуку)
  • 50 г разынак
  • 60 мл алею без паху
  • 1 яйка
  • 150 г цвёрдага сыру (любога, накшталт «Сметанковага»)

Як гатаваць:

1. Яблыкі пачысціць і парэзаць тонкімі лустачкамі.

2. Змяшаць муку, цукар, разрыхляльнік, соль, разынкі і арэхі. Дадаць яблыкі, перамяшаць.

3. Узбіць яйка з алеем і дадаць у яблычна-мучную сумесь.

4. Выкласці ў форму палову цеста, зверху выкласці буйна нацерты сыр, затым пакласці рэшту цеста.

5. Выпякаць на 170ᵒС каля 1,5 гадзіны. 

Чытайце таксама:

Пакуль сезон. Гэты шыкоўны пірог са слівамі варта спячы як найхутчэй

Юлія Міцкевіч

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура