Праект партала
Густ
06.10.2017 / 20:03
Дызайнерскую авоську прадаюць за $5450 ФОТАФАКТ13

Вядомы французскі брэнд адзення з грузінскімі каранямі Vetements прэзентаваў калекцыю сумак Granny bag («сумка для бабулі»).

Каштуе такая дызайнерская рэч-трансформер цэлых 5450 даляраў: можна схаваць авоську ў скураную сумку ці насіць іх разам.

Сумкі ёсць у белым, сінім і зялёным колерах. Фота vetementswebsite.com.

Як бачыце, мода на авоські вяртаецца. Згодна з гістарычнымі фактамі, іх прыдумалі ў 1920-я гады ў Чэхіі, пляцёнка стала вельмі папулярнай у Савецкім Саюзе, дзе не было поліэтыленавых пакетаў. З прыходам моды на экалагічнасць на яе звярнулі ўвагу і ў Еўропе. Так што даставайце авоські з антрэсоляў — і таксама будзеце ў трэндзе.

Калі ў вас такіх экспанатаў не захавалася, у беларускіх анлайн-крамах можна замовіць пляцёнку ў сярэднім за 20 рублёў.

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура